Эйнштэйн і помнік савецкаму фастфуду. Што паказаць турыстам у Мінску? - «Интернет и связь»
Спустя восемь лет после Wolfenstein 2: The New Colossus студия MachineGames взялась за Wolfenstein 3 — разработку подтвердил ещё один источник - «Новости сети»
Спустя восемь лет после Wolfenstein 2: The New Colossus студия MachineGames взялась за Wolfenstein 3 — разработку подтвердил ещё один источник - «Новости сети»
Micron на следующей неделе заложит фундамент крупнейшего комплекса по производству памяти в США - «Новости сети»
Micron на следующей неделе заложит фундамент крупнейшего комплекса по производству памяти в США - «Новости сети»
Власти потребовали от китайских компаний отменить заказы на американские ускорители Nvidia H200 - «Новости сети»
Власти потребовали от китайских компаний отменить заказы на американские ускорители Nvidia H200 - «Новости сети»
Sony анонсировала лимитированную коллекцию ярких RGB-чехлов для PlayStation 5 - «Новости сети»
Sony анонсировала лимитированную коллекцию ярких RGB-чехлов для PlayStation 5 - «Новости сети»
Блоки питания MSI получили звуковую защиту от плавления разъёма 12V-2×6 - «Новости сети»
Блоки питания MSI получили звуковую защиту от плавления разъёма 12V-2×6 - «Новости сети»
«Это не Carmageddon»: гоночный боевик на выживание Carmageddon: Rogue Shift получил дату выхода, а новый трейлер разочаровал фанатов - «Новости сети»
«Это не Carmageddon»: гоночный боевик на выживание Carmageddon: Rogue Shift получил дату выхода, а новый трейлер разочаровал фанатов - «Новости сети»
Комплект DDR5 за $1500 и кофе в подарок: оригинальная акция Newegg вызвала недоумение - «Новости сети»
Комплект DDR5 за $1500 и кофе в подарок: оригинальная акция Newegg вызвала недоумение - «Новости сети»
AMD всерьёз задумалась о возрождении старых Ryzen на фоне дефицита DDR5 - «Новости сети»
AMD всерьёз задумалась о возрождении старых Ryzen на фоне дефицита DDR5 - «Новости сети»
Lenovo представила портативную консоль Legion Go 2 на базе SteamOS — альтернатива Steam Deck за $1199 - «Новости сети»
Lenovo представила портативную консоль Legion Go 2 на базе SteamOS — альтернатива Steam Deck за $1199 - «Новости сети»
Meta✴ отложила глобальный запуск AR-очков с экраном из-за «беспрецедентного спроса», но пообещала новые функции - «Новости сети»
Meta✴ отложила глобальный запуск AR-очков с экраном из-за «беспрецедентного спроса», но пообещала новые функции - «Новости сети»
Новости мира Интернет » Новости » Новости мира Интернет » Эйнштэйн і помнік савецкаму фастфуду. Што паказаць турыстам у Мінску? - «Интернет и связь»
"Ёсць жарт пра тое, што мінчукі менш за ўсё любяць бібліятэку, але калі да іх прыязджаюць госці, іх вядуць менавіта туды", - смяецца Марыля Шлык, стваральніца некамерцыйнага праекту Place.by. Гэты сайт месціць больш за сотню гісторый звычайных людзей, якія любяць Мінск і ведаюць, чым ён можа здзівіць замежнага турыста, акрамя відавочных аб'ектаў архітэктуры.
Марыля Шлык, Place.by

Марыля - вельмі гаваркая і аптымістычная асоба. Яе галава напоўненая цікавымі гісторыямі, якія проста рвуцца з вуснаў. Шмат якія з іх яна вывучыла пасля таго, як выпадкова натрапіла на кнігу пра Мінск у Цэнтральная кнігарні. Гэта стала пачаткам новай любові да беларускай сталіцы, якая, між іншым, не з'яўляецца родным горадам дзяўчыны.
Яна расказала, што асноўная місія праекту Place.by была ў тым, каб замежны госць зайшоў на сайт - і яму там дасціпна расказалі, куды можна пайсці ў Мінску. І зрабіць так, каб "імідж горада складаўся не толькі з ваенных і савецкіх аб'ектаў".
"Я вельмі люблю вандраваць і ўдзельнічаю ў праекце каўчсёрфінгу. Калі да мяне прыязджалі замежныя госці і я паказвала ім горад, я сутыкалася з тым, што не хапае легенд, гісторый. Замежнікі звычайна прыязджаюць паглядзець на нешта савецкае і здзіўляюцца, што ў нас і да вайны была гісторыя і ёсць свае легенды. Напрыклад, пра Белую панну Лошыцкага парка. Калі ім пра гэта распавядаеш, усе просяць яшчэ", - усміхаецца Марыля.
Даведацца пра Топ-5 незвычайных месцаў, лепшыя кавярні ці паркі Мінска можна на трох мовах - рускай (самая поўная версія), англійскай і беларускай. Ці трэба казаць, што сайт зроблены не толькі для турыстаў, але і для саміх мінчукоў? Не кожны замежны госць мае сяброў у Мінску і не кожны жыхар горада ведае нават дзясятую частку таго, што атрымалася сабраць на Place.by. Напрыклад, пра Чырвоны дворык, Вежу Цанавы ці "Чабурэчную" на Валадарскага. Ці пра =183]сувязь Скарлет Ёхансан і Лары Кінга з беларускай сталіцай.
Чырвоны дворык, Мінск. Фота Place.by

Зараз на сайце больш за 150 гісторый, напісаных сябрамі Машы, сябрамі сяброў і незнаёмымі ёй людзьмі. Гэта людзі самых розных прафесій, большасць з іх ніколі раней не пісала такіх тэкстаў. Але, па словах заснавальніцы, ні адна гісторыя не перапісвалася наноў, таму ўсе яны атрымаліся рознымі, але шчырымі. І ніводная з іх не месціць рэкламы - кожны пісаў пра тое, што сапраўды любіць у Мінску.
"Трэба цаніць тое, што ёсць, і цаніць гісторыю. Часамі месца можа ўжо не існаваць ці быць вельмі простым, але калі ты ведаешь яго гісторыю і можаш яе добра распавесці, то ў некаторых вочы на лоб лезуць: дык гэта так цікава, трэба туды схадзіць! Напрыклад, у Варшаве ёсць будынкі, на якіх пазначана, што там спыняўся нейкі пісьменнік. Можа, гэта і гістарычна не пацверджана, але людзі прачыталі недзе – і масава туды ідуць паглядзець", - кажа Марыля.
Па задуме, праект мусіць разрастацца таксама і ў рэальнай прасторы. З часам Place.by зможа рабіць гайд-туры па месцах, дзе некалі жылі, спыняліся ці хацелі працаваць знакамітыя дзеячы – і не толькі беларускія. Напрыклад, Акадэмію навук Беларусі можна звязаць з імем Эйнштэйна, які атрымаў запрашэнне ад свайго вучня-беларуса і сапраўды мог працаваць там, калі б Сталін дазволіў. Такія гісторыі ствараюць атмасферу, якая запамінаецца лепш за сухія афіцыйныя дадзеныя.
Александр Андрейченко via Flickr" alt="Мінск рамантычны. Фота Александр Андрейченко via Flickr" width="95%" height="360" vspace="5" hspace="5" border="0" data-zoom="1" data-x-src="http://thumb.tyt.by/n/it/03/10/place.by_komsomolskoe_ozero.jpg" data-x-width="95%" data-x-height="360" data-y-src="http://thumb.tyt.by/620x620s/n/it/03/10/place.by_komsomolskoe_ozero.jpg" data-y-width="95%" data-y-height="360" />
Мінск рамантычны. Фота Александр Андрейченко via Flickr
Акрамя таго, сайт будзе дапаўняцца артыкуламі і гісторыямі пра іншыя гарады Беларусі. І Марыля чакае тых, хто зацікаўлены ў праекце і хоча пісаць тэксты, рабіць фотаздымкі і пераклады ці паспрабаваць манетызаваць яго.
Цитирование статьи, картинки - фото скриншот - Rambler News Service.
Иллюстрация к статье - Яндекс. Картинки.
Есть вопросы. Напишите нам.
Общие правила  поведения на сайте.



запостил(а)
Wright
Вернуться назад
0

Смотрите также

А что там на главной? )))



Комментарии )))