Як паведамілі Еўрарадыё ў Мінсувязі, партал цяпер праходзіць вопытную эксплуатацыю на пляцоўках "Белтэлекама". Пасля правядзення ўсіх прац будзе прымацца рашэнне, ці выстаўляць яго ў агульны доступ.
Скрыншот цяперашняй версіі сайта прэзідэнта на 11 чэрвеня 2013 года
Мінсувязі: "Яго зараз тэстуюць. Сам партал гатовы, яго зараз абкатваюць, правяраюць бяспеку. Як толькі ўсе праверкі скончацца, будзе прынятае рашэнне, ці запускаць яго ў пастаянную эксплуатацыю, ці нешта дапрацоўваць". Тэрміны цяпер залежаць ад "Белтэлекама" і Аператыўна-аналітычнага цэнтра, якія праводзяць тэставанне. Нагадаем, што сайт кіраўніка краіны абновяць больш чым за 300 тысяч долараў у адпаведнасці з указам № 577 “Аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2012 год”.Новы сайт прэзідэнта распрацуе Інстытут прыкладных праграмных сістэм.